Раней быў апублікаваны зварот ад імя Ігара Парэчына на імя Аляксандра Лукашэнкі. У заяве Парэчын называе сябе памочнікам старшыні Асацыяцыі ветэранаў спецназа «Гонар» і просіць у Лукашэнкі дазвол правесці прэс-канферэнцыю з нагоды заявы экс-супрацоўніка САХР Юрыя Гараўскага. Парэчын абяцае вывесці Гараўскага на чыстую ваду. Пры гэтым у самой асацыяцыі кажуць, што ў арганізацыі няма такога супрацоўніка, і ніякай заявы Лукашэнку яны не адпраўлялі, піша Tut.by.

— У асацыяцыі ёсць толькі адзін памочнік старшыні — і гэта я, — заявіў у размове з Tut.by Сяргей Матвіенка. — Чалавека з імем Ігар Парэчын няма ні сярод намеснікаў старшыні, ні сярод радавых членаў асацыяцыі — мы гэта праверылі. Ніхто з нас, у тым ліку старшыня Дзмітрый Паўлічэнка, не звяртаўся да прэзідэнта па дазвол на правядзенне прэс-канферэнцыі, нічога падобнага мы не плануем. На фоне гучных публікацый цяпер ідуць незразумелыя заявы.

Нагадаем, беларус Юрый Гараўскі ў інтэрв'ю нямецкаму выданню Deutsche Welle заявіў, што ў 1999-2003 гадах ён быў байцом беларускага Спецыяльнага атрада хуткага рэагавання і быў адным з тых, хто 20 гадоў таму выкраў і застрэліў Захаранку, Ганчара і Красоўскага. У забойствах Гараўскі абвінавачвае камандзіра САХР Дзмітрыя Паўлічэнку.

Пры гэтым Ігар Парэчын заявіў «Нашай Ніве», што добра ведае Юрыя Гараўскага:

Я хачу сказаць, што я ведаў Юру, ён бухаў, скажам так. І матэрыяльны яго стан кепскі… Ён гатовы на ўсё! Менавіта на ўсё. І калі я бачыў інтэрв'ю, я зразумеў, што яму прапанавалі грошай і ён цяпер скажа, усё што хочаце. 

У яго тыповая праблема многіх людзей, якія выходзяць у маладыя гады на пенсію і не могуць уладкавацца, маючы спецнавыкі і заслугі. Хтосьці шукае далей і знаходзіць, хтосьці пачынае гарэлку піць, займацца абы чым. Мозг працуе не так, пагаварыце з булдосам, у яго адно жаданне — «хачу!». Такі чалавек салодкі для спецслужбаў, апазіцыі той жа.

Чытайце таксама:

Памочнік Паўлічэнкі звярнуўся да Лукашэнкі: «Гараўскі — алкаголік, дазвольце даць прэс-канферэнцыю»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?