У сувязі з выкананнем работ па мантажы зноў пабудаванай цеплавой сеткі на скрыжаванні вуліц Галадзеда і Чырвонаслабодскай 18 снежня часова адключаць гарачую ваду і ацяпленне, паведамляе «Мінскэнерга».

Гарачае водазабеспячэнне і ацяпленне ў спажыўцоў будзе адсутнічаць з 8.00 да 18.00 па некаторых адрасах па вуліцы Ташкенцкай, Убарэвіча, Ауэзава, Старобінскай, Галадзеда, у сярэдніх школах №143, 46, 131, на некаторых прадпрыемствах і аб'ектах гандлёвых сетак. Поўны спіс дамоў, дзе не будзе гарачай вады і ацяплення, можна паглядзець тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0