uyghurtoday.com

uyghurtoday.com

У Еўрапейскім парламенце ўручана прэмія імя Сахарава «За свабоду думкі», яна прысуджана ў 2019 годзе кітайска-ўйгурскаму эканамісту і праваабаронцу Ільхаму Тохці, які адбывае пажыццёвае зняволенне. У сераду, 18 снежня, узнагароду ад імя бацькі атрымала дачка Тохці Джухер Ільхам, піша Deutsche Welle.

Па словах Ільхам, яна не ведае, дзе ў гэты момант знаходзіцца яе бацька, але яна цвёрда перакананая, што ён жывы, і хоча яго падтрымаць. Уйгурскі народ мае патрэбу ў дапамозе ЕС, заявіла яна, звярнуўшыся да еўрапейцаў з просьбай заклікаць Пекін да адказнасці за ўціск нацыянальнай меншасці. Гаворка не ідзе пра барацьбу з Кітаем, а пра абарону правоў чалавека, падкрэсліла Джухер Ільхам, атрымліваючы прэмію ад імя Тохці.

Яна таксама сказала, што кітайскія ўлады называлі яе бацьку «сепаратыстам», але пры гэтым ён імкнуўся да дыялогу ў інтарэсах вырашэння праблем уйгурскай меншасці. 19 снежня Еўрапарламент плануе прыняць рэзалюцыю аб сітуацыі з правамі уйгураў у Кітаі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0