Міліцыя раскрыла падрабязнасці прафілактычнай гутаркі з Паўлам Севярынцам, якога раніцай схапілі, а па абедзе адпусцілі.

Як паведамляе ведамства на сваім сайце, «Павел Севярынец праінфармаваны аб тым, што ў цяперашні час на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праводзіцца дабрачынная акцыя «Нашы дзеці». Штодня ў Палацы Рэспублікі праходзяць навагоднія мерапрыемствы для дзяцей, якія прыбываюць у сталіцу з розных рэгіёнаў рэспублікі. У тым ліку і 20 снежня ў будынку Палаца Рэспублікі будзе праводзіцца паказаная дабрачынная акцыя, у якой возьме ўдзел вялікая колькасць грамадзян».

«Правядзенне несанкцыянаванага мерапрыемства ўяўляе пагрозу бяспецы дзяцей і іх бацькоў», — папярэдзілі сілавікі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0