Акцыі супраць беларуска-расійскай інтэграцыі — гэта чыста палітычны працэс, яны не маюць ніякага дачынення да супрацоўніцтва дзвюх краін. Такое меркаванне выказаў у эфіры АНТ старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Андрэй Савіных.

«Тыя, хто выходзіць са сцягамі па гэтым пытанні, у прынцыпе наогул не ў курсе працэсу інтэграцыі, таго, што адбываецца. Гэта чыста палітычны працэс, які робіцца з зусім іншымі мэтамі і задачамі», — сказаў Савіных.

«У нас пастаянна гучаць у грамадскай прасторы дзве альтэрнатывы — Еўразійскі эканамічны саюз ці ЕС. Але гэтай альтэрнатывы насамрэч няма. У ЕС нас ніхто не чакае, і, больш за тое, ЕС прапануе такія ўмовы ўступлення перыферыйным краінам, на якія мы ніколі не пойдзем», — сказаў дэпутат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0