Энергасістэма Беларусі скароціць спажыванне прыроднага газу пасля поўнага ўводу двух блокаў БелАЭС на 60% з 10 млрд да 4 млрд кубаметраў, паведаміў генеральны дырэктар «Белэнерга» Павел Дрозд, паведамляе Інтэрфакс.

«Краіна ў цэлым спажывае каля 20 млрд кубаметраў газу, энергасістэма спажывае 10 млрд. Пасля поўнага ўводу двух блокаў БелАЭС спажыванне газу ў энергасістэме скароціцца да 4 млрд кубаметраў», - сказаў Дрозд на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?