Здарэнне адбылося ў сераду раніцай у завулку Гогаля. У міліцыю звярнуўся мясцовы жыхар. Ён распавёў, што 67-гадовы бацька, які пакутуе на псіхічнае захворванне, не пускае ў кватэру, а таксама пагражае нанесці цялесныя пашкоджанні 68-гадовай маці. Жанчына цяжкахворая і некалькі гадоў прыкаваная да ложка, паведамляе прэс-служба МУС.

На месца была выкліканая псіхіятрычная брыгада, накіраваны ўчастковы інспектар і нарад роты патрульнай службы.

Мужчына паводзіўся агрэсіўна, да жонкі нікога не пускаў і пагражаў супрацоўнікам міліцыі. Затым, узброіўшыся падручнымі металічнымі прадметамі і інструментамі, ён забарыкадзіраваўся ў пакоі, дзе ляжала жонка.

На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі АМАПу. Падчас перамоваў пенсіянер ішоў на кантакт, але на просьбы ўпусціць медыкаў для агляду жанчыны адказваў адмовай.

З улікам пагрозы жыццю і здароўю пенсіянеркі было прынята рашэнне аб правядзенні спецаперацыі. Дзве баявыя групы працавалі як у кватэры, так і з боку вуліцы.

Байцы АМАПу абясшкодзілі магілёўца, затрымалі яго і даставілі ў бальніцу. Жанчына была выратавана. Падчас спецаперацыі яна не пацярпела, яе шпіталізавалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0