Беларусь у дыялогу з РФ нацэлена на канструктыўнае ўзаемадзеянне на раўнапраўных пачатках. Пра гэта на заключным пасяджэнні першай сесіі Савета Рэспублікі спікер Наталля Качанава, піша БЕЛТА.

У гэтым годзе адзначаецца 20-годдзе Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. «У дыялогу з расійскім бокам Беларусь нацэлена на канструктыўнае ўзаемадзеянне, а самае галоўнае — на раўнапраўных пачатках. На гэтым пастаянна акцэнтуе ўвагу прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка», — падкрэсліла Наталля Качанава.

Яна нагадала аб запланаваных перамовах кіраўнікоў Беларусі і Расіі.

«Пазіцыя беларускага боку застаецца нязменнай: развіццё інтэграцыі павінна ажыццяўляцца з улікам нацыянальных інтарэсаў і строга на аснове прынцыпаў, закладзеных у дагаворы. Галоўнае — гэта роўныя ўмовы для суб'ектаў гаспадарання, роўны доступ да рынкаў без выключэнняў і абмежаванняў», — адзначыла спікер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0