У міліцыю звярнулася жанчына. Яна распавяла, што 45-гадовая знаёмая скрала паліто і адмаўляецца аддаваць. Мінчанка патлумачыла: прапажу верхняга адзення выявіла яшчэ ў красавіку, але не надала гэтаму значэння. Праз паўгода да яе ў госці наведалася сяброўка, апранутая… у яе паліто. Заяўніца адразу ж пазнала сваю рэч і выклікала міліцыю, паведамляе сталічная міліцыя.

Падазраваная адмаўляла сваю датычнасць да крадзяжу, патлумачыўшы, што паліто набывала сама. Аднак у верхняй вопратцы была адметная рыса, пра якую паведаміла заяўніца: з унутранага боку адзенне было зашыта чырвонымі ніткамі.

Раней жанчына ўжо прыцягвалася да крымінальнай адказнасці. А паліто вернута законнай уладальніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0