Удзельнікі «незаконных мітынгаў» пад уздзеяннем «арганізатараў-маніпулятараў» могуць стаць лёгка кіруемымі марыянеткамі. Такое меркаванне БелТА выказаў начальнік упраўлення аховы правапарадку МУС Дзмітрый Кур'ян.

Ён адзначыў, што недазволеныя акцыі могуць справакаваць скопішча людзей на абмежаванай тэрыторыі, выклікаць цісканіну. А яна можа прывесці да таго, што ўдзельнікі акцыі або выпадковыя прахожыя атрымаюць траўмы.

«Асабліва гэта павінны памятаць тыя, хто на такія мерапрыемствы неабдумана бярэ з сабой дзяцей, — сказаў Дзмітрый Кур'ян. — Зразумела, стыхійнае стоўпатварэнне перашкаджае свабоднаму праходу і руху астатніх людзей, адцягвае ўвагу вадзіцеляў, а выхад на праезную частку можа справакаваць ДТЗ».

«Калі ж мерапрыемства па-за законам, узнікаюць складанасці. Напрыклад, невядома, у якім напрамку павядуць удзельнікаў акцыі яе лідары, да якіх дзеянняў могуць заклікаць. У людзей спрацоўвае так званая псіхалогія натоўпу, узнікае беспадстаўная ўпэўненасць у адсутнасці асабістай адказнасці за тое, што адбываецца, пад уздзеяннем арганізатараў-маніпулятараў яны могуць стаць лёгка кіруемымі марыянеткамі», — заўважыў начальнік упраўлення. Ён дадаў, што, урэшце, супрацоўнікаў міліцыі даводзіцца адрываць ад штодзённай дзейнасці — затрымання зламыснікаў і раскрыцця злачынстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0