У кампаніі сцвярджаюць, што Wargaming падала пазовы да сваіх былых супрацоўнікаў, якія зараз працуюць у ТАА «БліцЦім», з патрабаваннем кампенсаваць да паўмільёна даляраў з чалавека. Прэтэнзія Wargaming: супрацоўнікі Blitz Team выкарыстоўваюць рухавічок, які з'яўляецца вытворным ад рухавічка гульні World of Tanks Blitz. Супрацоўнікі Blitz Team пярэчаць: WG неаднаразова публічна заяўляла, што рухавічок гульні свабодна даступны пад Open Source ліцэнзіяй BSD3, піша Dev.by.
Сумарна кампанія Wargaming патрабуе ад пяці сваіх былых супрацоўнікаў кампенсацыю ў памеры 3 570 000 беларускіх рублёў (каля 1 690 000 даляраў), — піша каманда.
Па словах Blitz Team ім інкрымінуецца:
- размяшчэнне на GitHub кантрафактных копій зыходных тэкстаў Dava Framework у перыяд працы ў «Гейм Стрым»,
- стварэнне форкаў ад гэтых копій на асабістыя акаўнты ў GitHub.
— Дзіўна, што раней кампанія Wargaming неаднаразова публічна заяўляла, што рухавічок гульні World of Tanks Blitz пад назвай Dava Framework (пазней DAVA Engine) свабодна даступны пад Open Source ліцэнзіяй BSD3, — кажуць супрацоўнікі Blitz Team.





