Аранжавы ўзровень небяспекі з-за туману аб'яўлены ў Беларусі да раніцы 20 снежня, паведамляе БелТА.

Туманы, якія назіраюцца на захадзе краіны ў перыяд з 21.00 19 снежня да 3.00 20 снежня, распаўсюдзяцца на большую частку тэрыторыі Беларусі і захаваюцца да 10.00-12.00 20 снежня.

Бачнасць у тумане складзе 100-500 м.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0