Аварыя здарылася 19 снежня каля 19:30, піша прэс-служба МУС. У Гомелі дзяўчына-кіроўца 1998 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем «Мерседэс», рухалася ў левай паласе па Рэчыцкім праспекце. У суседняй паласе аўтамабілем «Джып Гранд Чэрокі» кіраваў яе муж 1978 г. н. 

Калі абое мінулі скрыжаванне, дзяўчына не справілася з кіраваннем і сутыкнулася з аўтамабілем мужа — ад удару той выехаў за межы праезнай часткі. А «Мерседэс» адкінула на паласу сустрэчнага руху, дзе ён сутыкнуўся з аўтамабілямі «БМВ» і «Опель».

Жанчына-кіроўца была дастаўленая ў бальніцу з лёгкімі пашкоджаннямі.

А вось у кіроўцы «БМВ», які таксама звярнуўся па меддапамогу, аказаўся нецвярозым: агляд паказаў больш за 1 праміле алкаголю ў крыві.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0