У Мінску з'явілася маленечкая скульптура, якая сімвалізуе беларускае эга. Самы маленькі помнік у горадзе тлумачыць: «Беларусь — не Белоруссія!», піша tut.by.

Фото: Дарья Сапранецкая

Фота: Дар'я Сапранецкая, tut.by.

Афіцыйна «помнік беларускаму эга» адкрыецца 20 снежня. Скульптуру паставілі на сцяне па вуліцы Зыбіцкай, 6.

Вышыня скульптуры — 15 сантыметраў. Яе абсталявалі лупай — так можна разгледзець дробныя дэталі. Напрыклад, лідскія красоўкі на нагах беларуса і валасінкі барады.

Акрамя лупы, тут ёсць падсвятленне, а таксама камеры відэаназірання, каб зберагчы працу ад вандалаў.

На помнік пайшло паўтара кілаграма бронзы і два тыдні працы скульптара Станіслава Нікановіча.

Сцяну побач са скульптурай распісала мастачка Зоя Луцэвіч.

Яўген Мяцеліца, уласнік найбліжэйшага бара і ініцыятар усталявання скульптуры, бачыць у працы толькі пазітыўны сэнс.

— Мы тлумачым, што з'яўляемся беларусамі, што пішацца наша краіна як Беларусь. Выдатна, што ўсё больш краін прызнае напісанне, вызначанае нашай Канстытуцыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0