Расія і Украіна дасягнулі прынцыповага пагаднення па транзіце газу ў Еўрасаюз з 1 студзеня 2020 года, паведаміў віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Мараш Шэфчавіч на прэс-канферэнцыі ў Берліне па выніках шматгадзінных перамоў па транзіце газу, піша interfax.ru.
У сваю чаргу міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак паведаміў, што бакі падрыхтавалі дэталёвы праект пратакола да будучага пагаднення па газе, але яго яшчэ трэба ўзгадніць.
Міністр энергетыкі і аховы навакольнага асяроддзя Украіны Аляксей Оржаль таксама заявіў, што Украіна, Расія і Еўракамісія «добра папрацавалі» і напрацавалі пратакол, які набліжае падпісанне транзітнага кантракту. Гэтыя напрацоўкі павінны быць узгодненыя палітычным кіраўніцтвам у Кіеве і Маскве, адзначыў ён.
Расійска-ўкраінскія перамовы па газе ў Берліне 19 снежня працягваліся амаль восем гадзін.