Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніцтва, асабовы склад, ветэранаў органаў дзяржаўнай бяспекі з прафесійным святам, паведамляе БелТА.

«Знаходзячыся на варце суверэнных інтарэсаў Радзімы, на пярэднім рубяжы процідзеяння выклікам і пагрозам нацыянальнай бяспецы, аберагаючы стабільнасць у грамадстве, вы служыце галоўным мэтам развіцця сучаснай незалежнай Беларусі, — гаворыцца ў віншаванні. — Дзякуючы высокай адказнасці, выключнай кампетэнтнасці і асабістай бездакорнасці, сваімі поспехамі дастойна прадаўжаеце слаўныя традыцыі многіх пакаленняў супрацоўнікаў адной з самых уплывовых і эфектыўных спецслужбаў у гісторыі».

Кіраўнік дзяржавы таксама адрасаваў словы асаблівай удзячнасці ветэранам, якія, прайшоўшы самыя цяжкія выпрабаванні, унеслі неацэнны ўклад у захаванне міру на беларускай зямлі, увасабляюць прыклад мужнасці, адвагі і самаадданасці Айчыне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0