Увечары 19 снежня Мікола Статкевіч і анархісты запалілі на прыступках Чырвонага касцёла «свечы салідарнасці» у знак салідарнасці з удзельнікамі Плошчы-2010 і тымі, хто цяпер знаходзіцца за кратамі.

На плакаце «Палітзэкам свабоду» былі пералічаныя імёны шасці чалавек, да вызвалення якіх заклікаюць анархісты.

Хто гэтыя людзі?

Анархісты і футбольныя фанаты неіснуючага цяпер «Партызана» Ілля Валавік і Вадзім Бойка асуджаныя за бойку ў тралейбусе з фанатамі неіснуючага цяпер «Тарпеда».

Колішні дырэктар праваабарончай арганізацыі «Платформа інавэйшн» Міхаіл Жамчужны сядзіць за тое, што спрабаваў даць хабар сілавікам за атрыманне інфармацыі. 

Святаслаў Барановіч падчас акцыі пратэсту адбіваў анархістаў ад міліцыянтаў у цывільным.

Анархіст Мікіта Емельянаў — падазраваны па справах аб закідванні фарбай будынка Мінгарсуда і спробе кінуць кактэйль Молатава ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага.

Нарэшце, журналіст Уладзімір Чудзянцоў быў затрыманы за кантрабанду наркотыкаў і захоўванне наркотыкаў без мэты збыту.

фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0