Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Бяспека Беларускай АЭС (БелАЭС) павінна стаць прыярытэтнай задачай Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ), заявіў міністр энергетыкі Літвы Жыгімонтас Вайчунас, піша Delfi.

Такую пазіцыю ён агучыў у чацвер на сустрэчы ў Вене з новым кіраўніком агенцтва Рафаэлем Марыяна Гросі, паведаміла Міністэрства энергетыкі. «Ядзерная бяспека - гэта ўсеагульная адказнасць, бо, як паказваюць урокі мінулага, ядзерныя аварыі становяцца ўсеагульнай бядой. Рэпутацыя ядзернай энергетыкі знаходзіцца ў руках МАГАТЭ, таму гарантаванне яе бяспекі ў Беларусі павінна быць прыярытэтнай задачай арганізацыі», - сказаў Ж. Вайчунас.

Як сказаў Ж. Вайчунас, гендырэктар МАГАТЭ паабяцаў садзейнічанне ў справе ажыццяўлення місій у Беларусі і нагляду за правядзеннем рэкамендацый у жыццё.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0