ФБР удалося раскрыць справу аб выкраданні дзіцяці з радзільні ў Чыкага, якое адбылося 55 гадоў таму, піша РБК.

Па дадзеных тэлеканала, мясцовая жыхарка Дора Фрончак нарадзіла хлопчыка Пола 25 красавіка 1964 года. На наступны дзень у яе палату зайшла жанчына, апранутая як медсястра, сказаўшы, што аднясе немаўля на агляд да ўрача, пасля чаго бясследна знікла з дзіцем.

ФБР разам з мясцовай паліцыяй арганізавалі пошукі. Праз два гады праваахоўнікі знайшлі дзіця. Паколькі тады яшчэ не існавала тэхналогіі аналізу ДНК, яго сваяцтва з Фрончак вызначылі па форме вушэй. Сама жанчына таксама прызнала ў ім свайго сына.

У 2014 годзе Пол Фрончак зрабіў тэст ДНК. Той паказаў, што мужчына не з'яўляецца сынам бацькоў, якія яго выгадавалі. Сапраўднага Пола ўдалося знайсці праз некалькі месяцаў пры дапамозе спецыяліста па генетычнай генеалогіі Чэчы Мур.

Па дадзеных WGN-TV, сапраўдны Пол Фрончак жыве ў Мічыгане і змагаецца з анкалагічным захворваннем. На гэты момант невядома, ці сустрэнецца ён са сваёй біялагічнай маці, якая жыве ў Чыкага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0