Жанчына спрабавала зайсці ў 15-ю маршрутку на прыпынку «Кінатэатр Усход», піша абласная міліцыя.
У абласным цэнтры практычна ўсе маршруткі абсталяваны аўтаматычнымі дзвярыма, аднак некаторыя кіроўцы пачынаюць рух, калі яны яшчэ цалкам не зачыніліся. Так было гэтым разам: пасажырка стала на падножку, узялася за парэнчу, а кіроўца пачаў рух, не заўважыўшы жанчыну.
У выніку яна ўпала на асфальт, атрымаўшы ўдар грудной клеткі і пералом пальца рукі.