У Калінкавіцкі РАУС звярнулася 80-гадовая жанчына. Яна распавяла, што невядомы пранік у яе дом і скраў 7000 рублёў ды 100 даляраў ЗША. Пенсіянерка патлумачыла, што прыкладна ў 13.00 выйшла з хаты, а калі вярнулася праз гадзіну, дзверы былі ўзламаныя і з спальні зніклі грошы, паведамляе абласная міліцыя.

Падчас агляду месца здарэння праваахоўнікі знайшлі і канфіскавалі часткова здробненае рэчыва расліннага паходжання зялёна-карычневага колеру (29 грам). Яно захоўвалася ў шафе ў спальні. Экспертыза паказала, што гэта макавая саломка. Па факце захоўвання наркотыкаў была заведзеная крымінальная справа.

Аператыўнікі выказалі здагадку, што невядомай асобай, што скрала грошы, можа быць наркаспажывец, які, магчыма, ведае, што пажылая жанчына захоўвае ў доме наркотык. Сышчыкі звузілі кола пошуку і неўзабаве выйшлі на меркаванага зламысніка. Ім аказаўся 47-гадовы раней неаднаразова судзімы мазырчук: 19 снежня ён быў затрыманы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0