Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Меркавалася, што акцыя пройдзе 20 снежня з 12 да 13 гадзін на Кастрычніцкай плошчы. На 12.00 на плошчы былі толькі журналісты, паведамляе Радыё Свабода.

11 сьнежня кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта Ігару Сергеенку быў накіраваны зварот ад імя кіраўнікоў «левапатрыятычных грамадскіх абʼяднанняў Беларусі, якія ствараюць каардынацыйную раду «Адзінства». Яго аўтары прасілі дазволу правесці на Кастрычніцкай плошчы акцыю ў падтрымку інтэграцыі. Яна планавалася на 20 сьнежня, з 12.00 да 13.00.

Адным з падпісантаў заяўкі быў арганізатар акцый «Несмяротны полк» у Мінску, старшыня рэспубліканскай рады грамадзкага абʼяднаньня «За дэмакратыю, сацыяльны прагрэс і справядлівасць» Валер Драко. Напярэдадні акцыі ён перастаў выходзіць на сувязь з журналістамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0