Чытачы «Нашай Нівы» звярнулі ўвагу на тое, што на ўваходзе ў рэзідэнцыю расійскага пасла ў Мінску вісіць афіцыйная шыльда, дзе назва краіны па-руску напісана «Республіка Белоруссія», хаця афіцыйна такой дзяржавы не існуе.

У чым справа? Раней пасол Мезенцаў цвёрда казаў, што «едзе працаваць у Рэспубліку Беларусь».

Як тлумачаць у пасольстве Расіі, шыльда гэтая старая, з часам яе, «напэўна», заменяць.

«Я паважаю моўныя прынцыпы беларусаў і звярну ўвагу пасла на гэта. Ніхто не хоча нікога крыўдзіць. З часам, напэўна, заменім, гэта пакуль не асноўнае. Але ведаеце, летась на адным сумесным мерапрыемстве нейкі наш дэпутат у кампаніі казаў «Беларусь», а нехта з вашых — «Белоруссія», — сказаў «Нашай Ніве» прэс-сакратар расійскага пасольства Аляксей Маскалёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?