Аляксандр Лукашэнка адзначае каласальны прагрэс у развіцці супрацоўніцтва з Расеяй, у тым ліку па лініі саюзнага будаўніцтва. Пра гэта ён заявіў сёння ў Санкт-Пецярбургу на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным, перадае БЕЛТА.

Лукашэнка падкрэсліў, што значныя дасягненні ёсць як у сацыяльнай сферы, так і ў эканамічным узаемадзеянні. «Зроблена нямала. Чамусьці мы не заўсёды і не ўсе гаворым, што зроблена. Мы сапраўды зрабілі вельмі многае. І не толькі ў сацыяльным плане, для нашых людзей. Мы вельмі шмат зрабілі ў эканоміцы», — сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі і Расіі створана адзіная абаронная прастора, супрацьпаветраная абарона, групоўка войскаў, а таксама адзіная прастора для працы спецслужбаў.

«Ніякіх праблем у Расіі няма для палётаў над Беларуссю. Мы заўсёды забяспечваем выключна прыстойна. У нас ніколі не было з вамі пытанняў з нагоды перавозак авіятранспартам. Нашы аэрапорты працуюць вельмі эфектыўна. Нават з нашымі абласцямі працуюць нядрэнна», - дадаў ён.

«Мы заўсёды канстатавалі, што ў нас няма ніякіх пытанняў да нашых дыпламатычных ведамстваў. У нас адзіная мяжа, мытня на захадзе. 110 млн т грузаў перамяшчаецца сёння з усходу на захад і з захаду на ўсход праз Беларусь. Гэта працуюць адзіная мытня, мяжа», - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама звярнуў увагу, што кампанія «Беларуснафта» вярнулася да працы ў Расіі. Прычым не толькі аказвае сэрвісныя паслугі, рэанімуючы старыя радовішчы, але і здабывае нафту сумесна з іншымі кампаніямі.

«Каласальны прагрэс. І ў эканоміцы, калі казаць пра людзей, сёння Беларусь купляе ў вас не толькі сыравіну, але і камплектуючыя. На прадпрыемствах у Расіі, з якімі маюць кантакты нашы прадпрыемствы, вырабляючы фінішную прадукцыю, працуюць больш за 10 млн расейцаў. Мы звычайна памнажаем, калі сям'я, на 4. Уявіце, колькі людзей завязаныя на наш з вамі таваразварот і сумесную вытворчую кааперацыю «, - акцэнтаваў увагу беларускі лідэр.

«Таму ў прынцыпе з развалам Савецкага Саюза мы ні ў эканоміцы, ні ў палітыцы, ні ў сацыяльнай сферы далёка адзін ад аднаго не сышлі. Гэта таксама вялікае дасягненне гэтага дагавора (аб стварэнні Саюзнай дзяржавы). Калі мы і не рэалізавалі тыя пункты, якія там прапісаны, то мы не разбегліся, як гэта ёсць, дапусцім, у Расіі з іншымі рэспублікамі постсавецкай прасторы (не толькі з Прыбалтыкай або Украінай). гэта таксама дасягненне, што намі зроблена за апошнія гады. Але вы правільна сказалі: ёсць над чым працаваць», — рэзюмаваў кіраўнік краіны дзяржавы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

4
Каментатар / Адказаць
24.10.1989 / 22:16
Да, с цыганский хитростью и русские не могут ничего поделать.
Что уже говорить о беларуском прастом народце...
0
Каментатар / Адказаць
30.04.1972 / 05:55
улюблёны прыём Лукашэнкі- лёстачкамі забалбатаць праблему,  што ж. канкрэтна ў гэтым выпадку - хай сабе  хоць карасём на гарачай патэльні таньчыць. сам заварыў гэтую кашу дваццаць год таму...
0
Каментатар / Адказаць
14.10.2019 / 17:04
Хацеў набыць тэлевізар." Саюзны" Была такая праграма.Можа хто бачыў?
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру