У Казахстане вырашылі цалкам адмяніць смяротнае пакаранне, паведамляе tengrinews.kz.

«Надышоў таксама час для вырашэння пытанняў, якія актыўна падымаліся нашымі праваабаронцамі», — заявіў прэзідэнт краіны Касым-Жамарт Такаеў на на пасяджэнні нацыянальнай рады грамадскага даверу пры кіраўніку рэспублікі.

Ён даручыў МЗС краіны пачаць працэдуру далучэння да Другога Факультатыўнага пратакола да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, накіраванага на адмену смяротнага пакарання.

У Казахстане з 2003 года дзейнічае бестэрміновы мараторый на прымяненне смяротнага пакарання. Пры гэтым само смяротнае пакаранне як від крымінальнага пакарання мараторыем не адмененае і можа быць прыведзена ў выкананне праз год пасля адмены мараторыя. З 2004 года замест яе ўжываецца пажыццёвае пазбаўленне волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0