Перагляду дамагліся бацькі абвінавачанага ў забойствах падлетка Вадзіма М.,піша Радыё Свабода.

Разгляд скаргі на прысуд Вадзіму М. адбыўся ў пятніцу 20 сьнежня. Як і асноўны працэс, ён адбываўся ў закрытым рэжыме. Журналістам дазволілі прысутнічаць толькі на абвяшчэнні выніку. Акрамя бацькоў Вадзіма М., на разгляд прыехалі таксама родныя загінулай настаўніцы — сястра Алена і сын. Самога Вадзіма ў залі не было.

Вярхоўны суд вырашыў пакінуць вынесены Мінскім абласным судом прысуд без зменаў.

Прысуд Вадзіму М. (13 гадоў калоніі і 110 тысяч рублёў кампенсацыі для сямʼі забітай настаўніцы) Мінскі абласны суд вынес 11 верасня 2019 года (забойства адбылося 11 лютага 2019-га).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру