Кангрэс ЗША павысіў мінімальны ўзрост набыцця тытунёвых вырабаў і электронных цыгарэт з 18 да 21 года, піша РБК.

Гэтая мера ўключана ў новы дзяржбюджэт, які ў чацвер 19 снежня ўхваліў сенат. Калі прэзідэнт краіны Дональд Трамп падпіша бюджэт, ён стане законам. Новыя правілы пачнуць дзейнічаць у верасні 2020 года.

WSJ паведамляе, што буйныя тытунёвыя кампаніі Altria Group і Reynolds American Inc., а таксама вытворца электронных цыгарэт Juul Labs падтрымалі гэтае рашэнне.

Узроставы парог для набыцця тытунёвых вырабаў у 21 год быў раней усталяваны на мясцовым узроўні ў 19 штатах, уключаючы Нью-Ёрк, Каліфорнію і Тэхас. Аднак па нормах дзеючага федэральнага заканадаўства мінімальны ўзрост для такіх пакупак — 18 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0