Да праваахоўнікаў з заявай аб крадзяжы інструментаў звярнуліся жыхары розных раёнаў сталіцы. Мінчукі растлумачылі, што ў іх новых кватэрах і на будаўнічых аб'ектах выяўлены сляды ўзлому, а таксама адсутнічае інструмент, паведамляе сталічная міліцыя.

Асобу злачынца хутка высветлілі. Ім аказаўся раней судзімы 47-гадовы мінчук. Мужчына ў верасні вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі, дзе адбываў пакаранне за аналагічныя дзеі. Не маючы пэўнага месца жыхарства і пастаяннага даходу, узломваў уваходныя дзверы ў новабудоўлях і ў будаўнічых бытоўках і краў інструменты. Шурупавёрты, перфаратары і бензарэзы мінчук прадаваў на рынках і ў інтэрнэце.

Але ў ходзе следства праваахоўнікі таксама ўсталявалі дачыненне фігуранта да яшчэ дзвюх крадзяжоў у офісах. У адным з іх скраў 7 ноўтбукаў, у іншым — інструменты. 

Аператыўнікі затрымалі мужчыну з доказамі злачынства ў момант здзяйснення чарговага крадзяжу з кватэры. На гэты момант праваахоўнікі ўстанавілі дачыненне фігуранта да 13 эпізодаў крадзяжу маёмасці, тры з якіх — кватэрныя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
Каментатар / Адказаць
11.11.2020 / 07:14
Ці ў Беларусі ёсьць праграма рэабілітацыі для асобаў што адбываюць пакараньне, каб такія асобы пасьля адбыцьця пакараньня не аказваліся ў сытуацыі "не маючы пэўнага месца жыхарства і пастаяннага даходу"?
2
Каментатар / Адказаць
07.09.1970 / 22:36
Работяга.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру