kremlin.ru

kremlin.ru

Расія і Беларусь па выніках сустрэчы кіраўнікоў дзвюх краін у Пецярбургу не знялі супярэчнасці па самых вострых пытаннях двухбаковага парадку. У рамках інтэграцыі ўзгодненыя 28 з 31 дарожных картаў, няўзгодненымі застаюцца тры. Пра гэта заявіў міністр эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі Максім Арэшкін у Пецярбургу, паведамляе Пул першага ў сваім тэлеграм-канале.

Ён удакладніў, што яны датычацца нафтавай, газавай і падатковай сфер.

У ліпені планавалася, што Мінск і Масква плануюць падпісаць праграму дзеянняў па паглыбленай інтэграцыі да 8 снежня, але гэтага не адбылося. Чакаецца, што практычна дарожныя карты ўступяць у дзеянне з 2021 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0