Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў пра «значныя вынікі працы» ў рамках выканання дагавора аб Саюзнай дзяржаве.

«Зусім нядаўна, 8 снежня мы адзначылі 20-годдзе падпісання Саюзнага дагавора. Хачу адразу адзначыць, што нягледзячы на ​​тое, што многае — мы з Вамі гэта канстатавалі — не зроблена ў рамках гэтага дагавора, але ўсё ж і вынікі працы ў рамках гэтага дакумента таксама значныя», — сказаў ён на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Пуцін адзначыў, што за час існавання арганізацыі таваразварот паміж Расіяй і Беларуссю вырас з $9 млрд да $35,5 млрд, а таксама былі вырашаны многія пытанні ў сацыяльнай сферы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0