Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет зацвердзіў Міхаіла Мясніковіча старшынёй Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі. Да сваёй працы Міхаіл Мясніковіч прыступіць з 1 лютага 2020 года.

На саміце прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян прапанаваў гэтае рашэнне, як і ўсе астатнія, падпісаць без абмеркавання, бо пытанне ўжо ўзгоднена. Аднак Лукашэнка настаяў на тым, каб рашэнне не прымалася фармальна. «Можа, будуць пытанні да чалавека», — выказаў меркаванне Аляксандр Лукашэнка.

«А дзе Міхаіл Уладзіміравіч? Пакажыце чалавека жывога! А то скажаце, што [прывезлі] ката ў мяшку!» — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0