Званне «Навуковец года НАН Беларусі — 2019» прысвоена акадэміку-сакратару аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук, члену-карэспандэнту НАН доктару гістарычных навук Аляксандру Каваленю. Такое рашэнне прынята сёння прэзідыумам НАН, паведамляе БелТА.

Аляксандр Каваленя. Фота Rg.ru

Аляксандр Каваленя. Фота Rg.ru

Нагадаем, Каваленя быў адным з аўтараў радыкальна саветафільскага, бескрытычнага да таталітарнага мінулага і далёкага ад мэйнстрыму сучаснай беларускай гістарычнай думкі артыкула «Да пытання аб гістарычнай палітыцы».

Таксама Каваленя лічыць, што Тадэвуша Касцюшку нельга лічыць нацыянальным героем Беларусі. Ён заяўляў, што калі б Сувораў не разбіў Касцюшку, не было б ніякай Беларусі.

Чытайце таксама:

Член-карэспандэнт Каваленя: Калі б Сувораў не разбіў Касцюшку, не было б ніякай Беларусі

Сілавікі і афіцыйныя гісторыкі апублікавалі артыкул «Да пытання аб гістарычнай палітыцы»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0