Раней не асуджанага магілёўца прыцягнулі да крымінальнай адказнасці за «дарожныя разборкі», якія ён зладзіў іншаму кіроўцу проста на праезнай частцы, піша Mogilevnews.by.

З-за манеўру мужчыну прыйшлося рэзка затармазіць, пасля чаго ён выйшаў з машыны, дастаў нож і стаў пагражаць іншаму кіроўцу, які, на думку абвінавачанага, стварыў аварыйную сітуацыю.

Мужчына абражаў яго, і, выйшаўшы з машыны, стаў бегаць за ім вакол машыны з нажом, пагражаючы расправай. У канфлікт умяшаліся мінакі, абвінавачаны рэціраваўся і з'ехаў, а пацярпелы ў сваю чаргу звярнуўся ў міліцыю.

Усё скончылася крымінальнай справай па артыкуле «асабліва злоснае хуліганства». Мужчына атрымаў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову тэрмінам на тры гады.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру