Жыхар Барысава з гранатай у руцэ папрасіў міліцыянераў дапамагчы яму на вуліцы Чапаева днём 20 снежня, паведамляе міліцыя.

Мужчына распавёў супрацоўнікам дэпартамента аховы, што хацеў пажартаваць з прыяцеля і выцягнуў з гранаты загваздку, якую затым згубіў. Не ведаючы, што рабіць, стаў шукаць дапамогі.

Праваахоўнікі акуратна зафіксавалі гранату і паклалі яе на зямлю, накрыўшы каскай і абклаўшы бронекамізэлькамі да прыезду сапёрна-піратэхнічнай групы. Мясцовасць ачапілі. Спецыялісты вызначылі, што прадмет з'яўляецца муляжом для гульні ў страйкбол.

Няўдачлівага жартаўніка — 45-гадовага мясцовага жыхара — затрымалі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?