Сілавікам прыйшлося штурмаваць судовую залу, дзе разглядаецца справа Паўла Шарамета, каб вывесці і адвезці ў СІЗА падазраваную Юлію Кузьменка, паведамляе Українська правда.
Каля 5 гадзін пасля завяршэння пасяджэння сябры і знаёмыя Кузьменка заставаліся ў судзе. Яны спрабавалі блакаваць уваход, каб не даць праваахоўнікам вывесці падазраваную.
Пасля некалькі дзясяткаў сілавікоў сілай расштурхалі людзей і вывелі Кузьменка.
Калі сілавікі пачалі штурм, Кузьменка адмаўлялася пакідаць клетку, у якой правяла апошнія 5 гадзін. Аднак у рэшце рэшт яна добраахвотна, у суправаджэнні праваахоўнікаў выйшла адтуль.
Штурм праходзіў пад крыкі «ганьба» ад прыхільнікаў падазраванай.
0
0
0
0
0
0