20 снежня ў Менску адбылася чарговая акцыя супраць «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі і Расіі. Яна стала больш масавай, чым дзве папярэднія 7-8 снежня.

Пенсіянера Яна Грыба часта можна пабачыць на апазіцыйных акцыях у Менску. У інтэрв'ю «Свабодзе» ён усцешыўся колькасьці народу на мітынгу 20 снежня і дадаў: «І хоць мне 82 гады, дзякуй Богу, я страляю яшчэ вельмі добра».

Ён нарадзіўся ў 1936 на Палессі. Быў лётчыкам вайсковай авіяцыі на Далёкім Усходзе. Камісаваны па стане здароўя прыехаў у Мінск. Скончыў фізічны факультэт БДУ, працаваў выкладчыкам у розных вучэльнях, з якіх яго неаднаразова звальнялі за дэмакратычныя погляды.

25 сакавіка 2017 года фоты з гвалтоўным затрыманнем 80-гадовага ўдзельніка мірнай акцый на Дзень Волі ў Мінску абляцелі сусветныя медыя. Грыба намінавалі на атрыманьне памятнага знаку імя Віктара Івашкевіча.

Тое самае фота 2017 года

Тое самае фота 2017 года

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0