Міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс мяркуе, што Расія неўзабаве канчаткова паглыне Беларусь.

— Гэта працэс, фіналу якога можна чакаць неўзабаве. Беларусь і Расія ўжо зблізіліся ў палітычным плане. Некаторыя чакаюць, што іх аб'яднанне можа адбыцца ў 2024 годзе, калі сканчаецца прэзідэнцкі тэрмін Уладзіміра Пуціна, — сказаў шэф латвійскай дыпламатыі ў інтэрв'ю іспанскай газеце «ABC».

Латвійскі міністр адкінуў меркаванне, што краіны Балтыі павінны быць мостам між Еўрасаюзам і Расіяй. «Пасля 2014 года гэта ўжо нерэальна, — мяркуе ён. — Мы мусім быць моцнай часткай ЕС і толькі ў гэтай ролі выбудоўваць адносіны з Расіяй», — сказаў Рынкевічс.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?