Паведамленне аб разбойным нападзе на жыхарку Мінска паступіла 18 снежня на лінію «102», паведамляе прэс-служба МУС

Невядомы мужчына прадставіўся работнікам ЖЭСа і зайшоў у кватэру нібыта праверыць вентыляцыю. Ён быў апрануты ў светлаадбівальную камізэльку і трымаў у руках тэчку з паперамі. Знешні выгляд не выклікаў у дзяўчыны сумневаў.

З яе слоў, у кватэры незнаёмец ударыў электрашокерам і нанёс некалькі удараў рукой. Пасля гэтага звязаў ёй рукі і ногі, заклеіў рот мантажнай стужкай.

Гвалтам і пагрозамі ён прымусіў прызнацца, дзе дзяўчына хавае зберажэнні. Забраўшы каля 1000 рублёў і схаваўшы тэлефоны ахвяры, мужчына замкнуў дзверы і пайшоў, забраўшы з сабой ключы.

Пацярпелая змагла вызваліцца і звязацца з сяброўкай і гаспадыняй кватэры — яны і паведамілі пра здарэнне ў міліцыю.

Сталічнымі аператыўнікамі пры сілавой падтрымцы АМАП ГУУС мужчына быў затрыманы на наступны дзень у Барысаве. Ён раней неаднаразова судзімы, непрацуючы 36-гадовы жыхар Мінскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0