Хакейная каманда кіраўніка Беларусі атрымала чацвёртую перамогу запар у Рэспубліканскіх спаборніцтвах сярод аматараў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
Сёння на лёдзе сталічнага спарткомплексу «Алімпік парк» яго дружына абыграла хакеістаў Мінскай вобласці з лікам 5:3.
Адну з шайбаў закінуў Мікалай Лукашэнка.
У паведамленні БелТА адзначаецца, што гэта гульня была апошняй рэпетыцыяй перад Калядным турнірам, які стартуе 3 студзеня.





