Аляксандр Лукашэнка абнавіў склад Рады бяспекі. Указ апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.
У склад Рады ўвайшлі:
Ігар Сергеенка — новы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта
Юрый Караеў — міністр унутраных спраў.
З Рады бяспекі выключаны:
Алег Белаконеў — экс-кіраўнік Генштаба, які стаў дэпутатам парламента.
Міхаіл Мясніковіч, экс-спікер Рады Рэспублікі.
Ігар Шуневіч - экс-міністр унутраных спраў.
Усяго ў склад савета ўваходзіць 20 чалавек — прэзідэнт, прэм'ер, спікеры дзвюх палат парламента, кіраўнікі сілавых ведамстваў, памочнік прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Віктар Лукашэнка ды інш.





