Мастак Бэнксі 21 снежня ў сваім інстаграме апублікаваў новую працу, яна называецца «Шнар Віфлеема (Бэтлеема)». Ён напісаў, што гэты аб'ект зроблены для гатэля The Walled Off Hotel, які знаходзіцца ў Віфлееме ў непасрэднай блізкасці ад бар'ера, які аддзяляе Ізраіль ад палесцінскага Заходняга Берага.

Праца прадстаўляе сабой калядную сцэну — гэта батлейка з Марыяй, святым Язэпам і Дзіцяткам Ісусам. Але замест Віфлеемскай зоркі, якая, паводле Евангелля, азнаменавала нараджэнне Хрыста, у сцяне намаляваны след ад снарада.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?