Фота Надзеі Бужан
Пра гэта былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня ТБМ Алена Анісім заявіла на Сойме Партыі БНФ, што прайшоў у суботу, паведамляе belprauda.org.
Сп. Анісім заявіла, што ўдзельнічаць у адной прэзідэнцкай кампаніі разам з Аляксандрам Лукашэнкам не будзе.
Разам з тым яна лічыць, што «кампанія па зборы подпісаў за няўдзел Лукашэнкі ў выбарах будзе паспяховай».
Нагадаем, што кіраўнік краіны 17 лістапада заявіў пра свой удзел у выбарах.
Сойм Партыі БНФ выслухаў выступленне Алены Анісім, але ніякіх рашэнняў аб падтрымцы яе кампаніі не прыняў.
Раней старшыня ТБМ дапускала ўдзел у будучых прэзідэнцкіх выбарах.





