Да 11 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 23 снежня, у асобных раёнах краіны прагназуецца туман, паведамляе БелТА.

Захаваецца воблачнае надвор'е, ноччу на большай частцы краіны, а днём пераважна па паўднёва-ўсходняй палове пройдуць дажджы. У асобных раёнах чакаецца туман.

Вецер паўднёва-ўсходні, усходні ўмераны. Тэмпература паветра складзе ноччу ад 1 да 7 градусаў цяпла, максімальная днём — плюс 4-9, а па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да 11 градусаў вышэй за нуль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0