Апоўдні нядзелі 22 снежня на плошчы Леніна ў Брэсце, дзе напярэдадні ўрачыста запалілі агні галоўнай ёлкі горада, сабралася каля 100 актывістаў, піша Брестская газета.

Актывісты абмяркоўвалі распачаты судовы працэс супраць кампаніі «АйПаўэр», распавёў праваабаронца Раман Кісляк.

«Людзі абураюцца, што прадстаўнікі аблвыканкама патрабавалі зрабіць працэс закрытым», — паведаміў праваабаронца.

Акрамя таго, актывісты казалі пра тое, што меркавалі, што прадстаўнікі завода не прызнаюць пазоў Брэсцкага аблвыканкама, што і адбылося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0