У суботу, 21 снежня, на ўкраінскім тэлеканале СТБ адбыўся вялікі фінал папулярнага вакальнага шоу «Х-Фактор». Па выніках фіналу беларус Георгій Калдун выйшаў у суперфінал разам з Элінай Івашчанка. Пераможца шоу вызначыцца на наступным тыдні.

Георгій Калдун, які з'яўляецца падапечным Волі Паляковай у катэгорыі «Старэйшыя за 30», выканаў 3 песні. Спачатку Георгій выканаў песню Bon Jovi — «Livin' on a Prayer».

Затым Георгій Калдун праспяваў дуэтам са сваёй настаўніцай Воляй Паляковай. У іх атрымаўся рамантычны нумар з песняй з фільма «Зорка нарадзілася». Вядучая шоу заплакала.

Ну а затым Калдун выканаў аўтарскую песню «Досить». Членам журы вельмі спадабалася кампазіцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0