Супрацоўнікамі галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС спынена дзейнасць арганізаванай групы, якая займалася пастаўкамі гераіну з Афганістана ў краіны Еўрасаюза праз Беларусь. Для кантрабанды зламыснікі выкарысталі так званы «паўночны маршрут», які праходзіць праз шэраг краін СНД. Тэрыторыя Беларусі выкарыстоўвалася як перавалачны пункт, паведамляе прэс-служба МУС.

У канцы лістапада ў ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у Мінску былі затрыманыя трое мужчын і адна жанчына — грамадзяне адной з Міжземнаморскіх краін. У сцяне арандаванага замежнікамі складскога памяшкання ў Заводскім раёне сталіцы быў абсталяваны тайнік. У ім аператыўнікі выявілі і канфіскавалі наркатычны сродак гераін вагой амаль 550 кг - гэта самая буйная партыя моцнадзейнага наркотыку, канфіскаваная за ўсю гісторыю нашай краіны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру