Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі вывучае магчымасць адкрыцця ў 2020 годзе рэйсаў паміж рэгіянальнымі аэрапортамі, паведаміў карэспандэнту БелТА дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Арцём Сікорскі.

«Мы цяпер думаем над праектамі па пералётах паміж абласнымі гарадамі. Раней гэта было эканамічна немэтазгодна, але калі аэрапорты сталі ажываць, эканамічная сітуацыя пачынае паляпшацца, гэта спрыяе павелічэнню ў цэлым пасажырапатоку», — адзначыў Арцём Сікорскі.

Паводле яго слоў, палёты можа выконваць не толькі беларускі перавозчык, але і расійскія авіякампаніі, якія праявілі цікавасць да праекта. У якасці магчымага перавозчыка разглядаюцца і ўкраінскія кампаніі.

«Мы разглядаем зараз палёты на доўгія адлегласці, як Гомель — Гродна, Брэст — Віцебск. Чаму гэты праект доўга ідзе: неабходна, каб была эканамічная мэтазгоднасць як для эксплуатанта, так і для пасажыра. Калі чалавек гатовы заплаціць нейкую суму, але дабрацца значна хутчэй, яму будзе выгадны пералёт», — дадаў Арцём Сікорскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0