«Калі будзе парушэнне суверэнітэту Беларусі, будзе вайна».

Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю галоўнаму рэдактару «Эхо Масквы» Аляксею Венядзіктаву.

Нагадаем, што ўчора расійскі прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што ўся магчымая далейшая дадатковая падтрымка будзе аказвацца Беларусі толькі тады, калі ўсе дарожныя карты па інтэграцыі будуць выкананы. 

Паводле яго слоў, не ўзгоднена 31-я дарожная карта, прысвечаная далейшай інтэграцыі, якая ўключае стварэнне наднацыянальных органаў, адзінай валюты і адзінага эмісійнага цэнтра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0