Пра гэта ён паведаміў у інтэрв'ю радыёстанцыі «Эхо Москвы».

«Была Кіеўская Русь, Кіеў быў, і тут не трэба вам асабліва растапырваць у Расіі пальцы і казаць, што як быццам гэтага не было. Маці гарадоў нашых, і ад гэтага не трэба сыходзіць. Мы адтуль у нейкай ступені ўсе пайшлі і хрысцілі, напэўна, нас там. Таму мы гэта разумеем, гэта не перапішаш, гэта гісторыя. У Расіі вы спрабуеце гэта, не перапісаць, гэта немагчыма, - вы спрабуеце гэта забыць. Не трэба гэта забываць, гэта крыўдзіць украінцаў. І шмат можна з гісторыі прывесці фактаў, якія сведчаць аб тым, што мы блізкія, мы браты, мы родныя, як Пуцін мне ў Піцеры сказаў. Мы родныя, і з гэтага павінны зыходзіць. Не трэба ўсё ў бухгалтэрыю ператвараць», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0