Аляксандр Лукашэнка не выключыў сумесны ўдзел беларускіх і расійскіх атлетаў у Алімпійскіх гульнях у Токіа. Пра гэта ён заявіў сёння ў інтэрв'ю галоўнаму рэдактару радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксею Венядзіктаву, піша БелТА.

Журналіст заўважыў, што беларускіх спартсменаў рэдка абвінавачваюць у злоўжыванні допінгу, у той жа час міжнародныя структуры забараняюць усім расійскім спартсменам удзельнічаць у спаборніцтвах. У сувязі з гэтым ён пацікавіўся, ці зможа Беларусь як саюзная дзяржава дапамагчы чыстым расійскім спартсменам прыняць удзел у вялікіх спаборніцтвах.

«Гэта трэба садзіцца і дамаўляцца. Калі гэта не насуперак Алімпійскай хартыі (думаю, не супярэчыць), калі нашы федэрацыі дамовяцца, чаму не? Гэта будзе цікавая, паспяховая старонка нашых адносін па вельмі балючым пытанні. Мы родныя, таму я гэтага не выключаю. Калі гэта актуальна для расіян, калі гэта будзе прымальна і нічога мы не парушаем, то чаму б не. Гэта будзе нават прыгожая старонка», - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён нагадаў, як беларуская каманда разгарнула расійскі сцяг на Паралімпіядзе ў Бразіліі. «Вы думаеце гэта выпадкова было? Але вы ніяк гэта не ацанілі», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0